ссылка на сообщение  Отправлено: 18.10.07 23:59. Заголовок: Re:


Порылся, "Виленкая правда" -- орган временной управы Вильни (не обкома), выходила ежедневно с 22 сентября на белорусском языке, в редакции работал Максим Танк и др. наши товарищи :) Издавалась так до 1940, но потом вроде стала литовскоязычной (?) Тогда же в Вильне стала издаваться “Свабодная Беларусь” :) Факто не факто, но где-то бродил документ об образовании Виленской области, не просто ведь наш Президиум ВС писал в 1990 заявы в Литву.


 цитата:

ЗАЯВА ПРЭЗIДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БССР

Прэзiдыум Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай рэспублiкi лiчыць неабходным заявiць Вярхоўнаму Савету Лiтоўскай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi наступнае.

Тым, хто робiць у Лiтве спробы па ўвядзенню ў дзеянне Канстытуцыi Лiтвы ад 12 мая 1938 года, трэба ўлiчваць, што ў 1938 годзе тэрыторыя Лiтоўскай рэспублiкi была зусiм iншай, i толькi ў вынiку рашэнняў вышэйшых органаў Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк Лiтоўскай рэспублiцы i Лiтоўскай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiцы былi перададзены спрадвечна беларускiя тэрыторыi. Пры выхадзе Лiтоўскай ССР з Саюза ССР Беларуская ССР не будзе лiчыць сябе звязанай усiмi законамi, указамi i iншымi актамi адносна перадачы Лiтве часткi беларускiх зямель.

Акты па тэрытарыяльных пытаннях памiж Беларускай ССР i Лiтоўскай ССР грунтавалiся на Законе Вярхоўнага Савета СССР ад 3 жнiўня 1940 года "Аб прыняццi Лiтоўскай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi ў Саюз Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк", якi цяпер у аднабаковым парадку аб'яўлены лiтоўскiм бокам несапраўдным.

Тым самым ён бярэ на сябе адказнасць за тое, што страчваюць сваю сiлу пункт 2 указанага Закона Вярхоўнага Савета СССР ад 3 жнiўня 1940 года адносна перадачы Лiтоўскай ССР Свянцянскага раёна i часткi тэрыторыi Вiдзаўскага, Гадуцiшкаўскага, Астравецкага, Воранаўскага i Радунскага раёнаў Беларускай ССР, а таксама адпаведнае прадстаўленне Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР i Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Лiтоўскай ССР i прыняты на гэтай аснове Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 лiстапада 1940 года "Аб устанаўленнi гранiц памiж Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай i Лiтоўскай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай".

Прэзiдыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР у выпадку выхаду Лiтоўскай ССР з СССР будзе вымушаны перагледзець прынятыя iм рашэннi аб адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай будове адпаведных абласцей Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi, якiя вынiкалi з названых вышэй актаў.

Акрамя таго, улiчваючы заяву лiтоўскiх улад аб iх негатоўнасцi захоўваць у поўным аб'ёме "Дагавор аб перадачы Лiтоўскай рэспублiцы горада Вiльня i Вiленскай вобласцi i аб узаемадапамозе памiж Савецкiм Саюзам i Лiтвой", заключаны 10 кастрычнiка 1939 года памiж Прэзiдыумам Вярхоўнага Савета СССР i Прэзiдэнтам Лiтоўскай рэспублiкi, паўстае пытанне i адносна захавання ў сiле прадугледжаных у iм тэрытарыяльных змяненняў у карысць Лiтвы.

Указаны дагавор, акрамя iншага, закрануў iнтарэсы беларускага насельнiцтва, якое пражывае на гэтай тэрыторыi, што знаходзiлася з другой палавiны верасня 1939 года пад савецкай юрысдыкцыяй. Ён быў заключаны без паведамлення i згоды Беларускай ССР.

Акрамя таго, не трэба забываць, што заключэнне гэтага дагавора вынiкае з сакрэтных дагаворанасцей у сувязi з савецка-германскiм дагаворам аб ненападзе ад 23 жнiўня 1939 года, якi, як указана ў пастанове З'езда народных дэпутатаў Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк ад 24 снежня 1989 года, у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права страцiў сiлу ў момант нападу Германii на СССР, гэта значыць 22 чэрвеня 1941 года. З'езд народных дэпутатаў СССР таксама асудзiў факт падпiсання "сакрэтнага дадатковага пратакола" да дагавора ад 23 жнiўня 1939 года i iншых сакрэтных дагаворанасцей з Германiяй. З'езд прызнаў сакрэтныя пратаколы юрыдычна беспадстаўнымi i несапраўднымi з моманту iх падпiсання.

У сувязi з выкладзеным мы будзем вымушаны настойваць на вяртаннi Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiцы беларускiх зямель.

Прэзiдыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР
29 сакавiка 1990 года

"Звязда", 1 красавiка 1990г.



Спасибо: 0 
ПрофильЦитата Ответить